Виртуальный музей

       «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА»
  Задачы развіцця выхаванцаўдалучаць дзяцей дашкольнага ўзросту да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе, паглыбляць уяўленні дзяцей пра мінулае нашага народа,  выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пачуцці кахання да роднага краю і гонар за яго.

ЧАЦВЕР — БЕЛАРУСКАМОЎНЫ  ДЗЕНЬ

Праводзяцца заняткі «Развіцце маўлення і культуры маўленчых зносін»з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзроста

ПЯТНІЦА працуе гурток «НАША СПАДЧЫНА»

Кіраўнік: выхавальнік дашкольнай адукацыі Цяслюк С.І.

ЗАПРАШАЕМ   Ў   НАШ   ЭТНАГРАФІЧНЫ   КУТОК!

Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў «Беларускай хатцы!»

Як у кожнай вясковай хаце, у нашай хатцы ёсць печ.

Каля пячы стаяць сапраўдныя вілкі ды качарга, і чапяла таксама мясціцца ля прыпечку.

На паліцы — газоўка, сапраўдная, можна скарыстацца хоць сёння. Дзеці, гледзячы на цьмянае святло газоўкі, звычайна пытаюцца, ці дазвалялі ўвечары чытаць — бо нічога ж не бачна! А пры такім святле не толькі чыталі, але і пралі, ткалі, шылі адзенне. Дзецям заўседы цікава паспрабаваць пакруціць кола самапрадкі, патрымаць бёрда кроснаў.

Цікава ім і «прасаваць» бялізну качалкаю. Хіба без усяго гэтага можна было б знаёміць дзяцей з традыцыйным побытам продкаў?

У этнаграфічным куточку часта гучыць беларуская мова. Загадкі, казкі, песні — дзеці слухаюць іх, і выконваюць самі. Нават бацькі не лянуюцца зайсці ў нашу хатку. І амаль заўседы пасля бацькоўскай экскурсіі ў куточку з’яўляюцца новыя экспанаты. Разам з бацькамі мы рыхтуем і нацыянальныя святы — з традыцыйнымі беларускімі прысмакамі, з народнымі песнямі і гульнямі.

З багатым культурным набыткам беларускага народа дзеці знаёмяцца і на занятках — а потым расказваюць пра ўсе, што пачулі, бацькам. Мы упэўнены, што ў кожнай сям’і павінны гучаць беларускае слова, беларускія песні.

Маленькія беларусы хутка вырастуць. Няхай жа яны ўспомняць нашу «Беларускую хатку» — і прывядуць туды сваіх дзяцей.